Навіны - Д/с 241 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

31.07.24

Рэспубліканскай акцыі "Канікулы - без дыму і агню!"

У працяг рэспубліканскай акцыі "Канікулы - без дыму і агню!" ратавальнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства ў ДУА "Яслі-сад №354".

       Работнікі Кастрычніцкага РАНС арганізавалі і правялі з дашкалятамі гульню па бяспецы жыццядзейнасці. З дапамогай віктарын, гульняў і загадак дзеткі ўспомнілі асноўныя першасныя сродкі тушэння пажару і парадак іх выкарыстання, крокі выратавання і алгарытм выкліку ратавальнікаў, навучыліся правільна выбіраць месца для купання і адпачынку.

А самым яркім момантам для хлопцаў з'яўляецца прымерка баявога адзення ратавальнікаў, якое ўвасабляе сілу і мужнасць людзей. Незабыўныя ўражанні і мора пазітыўных эмоцый хлопцы атрымалі ад пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, абсталявання ратавальнікаў і падачы вады з дапамогай пажарнага ствала.

       Такія мерапрыемствы надоўга застануцца ў памяці дзяцей, і пры нестандартнай сітуацыі яны лёгка змогуць выкарыстоўваць атрыманыя веды. У завяршэнні дзеці зрабілі памятныя фатаграфіі і атрымалі ў падарунак тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю.