Навіны - Д/с 241 г.Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

15.11.21

Міхаіл Орда: «Еўрасаюз цынічна здзекуецца з людзей, якія ўцякаюць ад вайны і разрухі»

Выпрабаванне холадам, імправізаваныя дамы і надзея на дапамогу. Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца напружанай ужо які дзень.
што вялікая група замежнікаў, большасць з арабскіх краін, з'явілася ў раёне пункта пропуску "Брузгі" 8 лістапада. Уцекачы, а сярод іх шмат жанчын і дзяцей, мелі намер патрапіць у Польшчу, але затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.

Мігранты разбілі намётавы лагер і ўжо 5 дзён жывуць пад адкрытым небам. Ва ўмовах надыходзячай зімы бежанцы маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, ежы, цёплых рэчах. Па меры магчымасці ў лагер дастаўляецца гуманітарная дапамога грамадскімі арганізацыямі і валанцёрамі. Федэрацыя прафсаюзаў таксама не засталася ў баку ад праблемы.
- Людзі, якія бягуць ад вайны, бягуць ад голаду, ад разрухі, выразна сказалі, куды яны ідуць - у Германію, Францыю, Вялікабрытанію - у тыя краіны, якія ў даўгу перад імі за іх разбураныя дзяржавы. Але Еўропа замест дапамогі, якую яны абавязаны даць па міжнародным праве, цынічна здзекуецца з людзей. Гэта фашысцкае стаўленне. Сёння еўрапейскія, польскія палітыкі, як і ў мінулым стагоддзі, зноў падзяляюць людзей на вышэйшую і найнізкую расы, на тых, хто мае права жыць у цяпле і дастатку, і тых, хто павінен пакутаваць за калючым дротам. Дзе тут гуманізм, пра які ўвесь час паўтарае Еўразвяз, дзе іх каштоўнасці, пра якія яны так шмат кажуць? У тым, каб труціць дзяцей пярцовым газам і моўчкі назіраць за пакутамі людзей? Гэтая сітуацыя яшчэ раз пацвердзіла: еўрапейскія палітыкі цалкам ігнаруе міжнароднае заканадаўства і тыя абавязацельствы, якія самі ж свята кляліся выконваць, - пракаментаваў сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы старшыня ФПБ Міхаіл Орда.
Па словах Міхася Орды, чалавечае стаўленне да людзей характарызуе нашу нацыю - гэта ў крыві і ў менталітэце беларусаў. Нават падчас Вялікай Айчыннай вайны, калі не было нічога, людзі дзяліліся апошнім. І гэты не вобразны выраз. Еўрапейцы, якія пасля вайны пабывалі ў палоне, сёння з удзячнасцю ўзгадваюць, як беларусы дзялілі апошні кавалак хлеба з імі напалову.
- Сёння мы дзейнічаем з тых жа пазіцый, як у свой час нашы продкі перадалі старэйшаму пакаленню беларусаў, а тыя нам: "Калі людзі апынуліся ў бядзе - ім трэба дапамагчы!" - рэзюмаваў Міхаіл Орда.
ФПБ ужо пачала пастаўку гуманітарнай дапамогі для мігрантаў. Галіновым прафсаюзам гандлю сумесна Белкаапсаюзам сфарміраваны машыны з прадуктовымі наборамі, якія адправіліся на беларуска-польскую мяжу. Уцекачам перададзена 3 тыс. камплектаў прадуктаў. У сухпайках - пітная вада, лаваш, каўбасныя вырабы, локшына хуткага прыгатавання.
У лагер бежанцаў для перадачы гуманітарнай дапамогі сёння адправіліся дырэктар Гродзенскай гарадской філіі аблспажыўтаварыства Андрэй Канапацкі і намеснік старшыні абкама галіновага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Анатоль Пукач.
- Сёння мы з болем у сэрцы назіраем за падзеямі, якія адбываюцца з мігрантамі на мяжы, і не можам маўчаць. У стыхійным лагеры, дзе зараз знаходзяцца бежанцы, шмат жанчын і маленькіх дзяцей. Яны начуюць пад адкрытым небам пры мінусавых тэмпературах. Людзі, якія зараз воляю лёсу апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, паверылі абяцанням аб прыгожым жыцці на Захадзе. На справе ўсё аказалася не так! - сказаў Анатоль Пукач.
У наступныя дні прафсаюзы прадоўжаць пастаўляць гуманітарную дапамогу мігрантам.